ПОСЛЕ ВУЗА МОЛОДЕЖЬ РАССЧИТЫВАЕТ НА ЗАРПЛАТУ НЕ МЕНЕЕ 1 000 РУБЛЕЙ
Маладыя людзі, якія толькі збіраюцца выйсці на рынак працы і звяртаюцца па дапамогу ці кансультацыю ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, арыентуюцца на заробак у тысячу — паўтары тысячы рублёў.
— Такія завышаныя чаканні моладзі — тэндэнцыя апошніх гадоў, — канстатуе намеснік старшыні камітэта Таццяна КУДЗЕВІЧ.
— Але прызнайцеся самі сабе: а што вы можаце прапанаваць наймальніку?
— З першага дня вялікіх заробкаў вы атрымліваць не будзеце. Гэта трэба тлумачыць выпускнікам — будучым маладым спецыялістам, бо розніцу паміж тым, што яны чакаюць і што атрымліваюць, апошнія ўспрымаюць сама меней як катастрофу,
— Падкрэслівае галоўны прававы інспектар працы ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса МАНЮК.
— Моладзь трэба прывучаць да думкі, што перш, чым штосьці мець, трэба гэта зарабіць, і нічога з неба не падае. Традыцыйна наплыў маладых людзей, якія сёлета скончылі навучальную ўстанову, але яшчэ не маюць рабочага месца, чакаюць у камітэце ў канцы жніўня — пачатку верасня.
— Як правіла, мы такой моладзі прапануем розныя праграмы актыўнай палітыкі занятасці. Напрыклад, набыць практычны вопыт, а мы кампенсуем наймальнікам заработную плату гэтых маладых людзей. Ну, а калі яны атрымаюць патрэбны досвед, работу знайсці будзе ўжо прасцей, — падкрэслівае Таццяна Кудзевіч. — Асабліва шмат па такой праграме даводзіцца працаваць з выпускнікамі юрыдычных і эканамічных спецыяльнасцяў. Кагосьці арыентуем на адкрыццё ўласнага бізнесу і аказваем матэрыяльную падтрымку — выдаём бязвыплатныя субсідыі ў памеры каля 2,5 тысячы рублёў. Праўда, адкрыць сваю справу могуць не ўсе — для гэтага патрабуецца пэўны набор якасцяў і дзелавая хватка плюс канкрэтныя веды. Таму ўсе патэнцыяльныя бізнесмены спачатку заканчваюць курс па асновах прадпрымальніцкай дзейнасці. У гэтым годзе сваю справу пры нашай падтрымцы заснавалі 22 маладыя мінчаніны ва ўзросце да 31 года: размова ідзе пра гандаль, рамесніцкую дзейнасць, транспартныя паслугі, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў, вытворчасць і рамонт мэблі, цырульніцкія паслугі.
3.1 Размещать комментарии, которые:
3.1.1 нарушают соответствующие законы Республики Беларусь и международные правовые акты;
3.1.2 призывающие к экстремизму, национальной розни, оскорбительные, угрожающие, клеветнические, порнографические.
3.2 Недоброжелательно высказываться по отношению к другим участникам комментирования.
3.3 Использовать грубые, нецензурные выражения и оскорбления в любой форме, сообщения, грубые по тону и содержанию.