ОБРАЗОВАНИЕ ВЗРОСЛЫХ В ГЕРМАНИИ: ПОДДЕРЖКА ГОСУДАРСТВА И НАРОДНЫЕ УНИВЕРСИТЕТЫ
"Нямецкая сістэма адукацыі дарослых мяне вельмі ўразіла, усё было новым: з аднаго боку, складаным, разнастайным, з другога — вельмі простым. Кожная каталіцкая ці пратэстанцкая царква мела свае цэнтры адукацыі дарослых. Свае цэнтры мелі прафсаюзы, грамадскія аб`яднанні. Большасць з гэтых цэнтраў з`яўляліся недзяржаўнымі ўстановамі, але мелі фінансавую падтрымку з мясцовых бюджэтаў ці з бюджэтаў зямель.
Найбольш уразілі народныя ўніверсітэты. Іх заснавальнікамі з`яўляюцца мясцовыя ўлады, якім закон прадпісвае клапаціцца аб задавальненні адукацыйных патрэб насельніцтва. Тэматыка праграм у гэтых універсітэтах вельмі разнастайная: павышэнне кваліфікацыі, курсы замежных моў і валодання камп’ютарам, мясцовае краязнаўства, праблемы мясцовай супольнасці, рэлігійныя адносіны, курсы хобі альбо нават такія, як зварыць у дамашніх умовах добрае піва"

