КАК ПРАВИЛЬНО ВЫБРАТЬ МАССАЖИСТА? ДЛЯ ЧЕГО НУЖЕН МАССАЖ? КАК НЕ НАВРЕДИТЬ МАССАЖЕМ? ГДЕ РАБОТАЮТ ВЫПУСКНИКИ КУРСОВ МАССАЖА ПОСЛЕ КУРСОВ?
Читайте ответы на эти вопросы в интервью нашего преподавателя газете "Звезда"!
"Некаторыя думаюць: чым больш заплачу, тым лепшы эфект. Але часам кошт залежыць ад амбіцый дырэктара і прыгажосці сцен салона. Там могуць быць залатыя ўнітазы і разам з тым зусім слабы масажыст. Я прыхільнік: лепш прасцей, але больш якасна. Як выбраць сабе масажыста? Схадзіце адзін раз на масаж. Калі адчулі душэўны дыскамфорт — значыць, гэта не ваш спецыяліст.
Масаж дапамагае спыніцца, расслабіцца, «абнуліцца» і звярнуцца да сябе. Ён вяртае чалавека ў дзяцінства — наперад да поспеху... Каб арганізм успомніў, якім ён быў да таго, як на яго пачаў уплываць соцыум.
— Ці падтрымліваеце вы стасункі са сваімі вучнямі? Як склаўся іх лёс?
— Тыя, хто захацеў, працуюць. Але самае галоўнае, што ніхто з маіх вучняў не ўмудрыўся пашкодзіць кісці, зарабіць радыкуліт. Яшчэ ў пачатку сваёй кар'еры я рабіў масаж дзеткам у санаторыі. Калі за першыя тры месяцы пашкодзіў правую кісць, зразумеў, што, напэўна, раблю штосьці не так. Менавіта таму цяпер на сваіх занятках заўсёды паўтараю: «Галоўнае правіла масажыста — не нашкодзь! Перш за ўсё сабе». У масажы вельмі важна палажэнне цела, рук. На курсах, якія я заканчваў, на гэтым ніхто не акцэнтаваў увагу. Ведаю шмат спецыялістаў па масажы, якія пакалечылі сябе. А як ты можаш дапамагчы чалавеку, калі сам сядзіш на абязбольваючых?

