
7 МИФОВ О МАССАЖЕ: УРОКИ ДЛЯ ЖИЗНИ НА КУРСАХ МАССАЖА ОТ КОРРЕСПОНДЕНТА ГАЗЕТЫ "ЗВЕЗДА"
Ці праўда, што можна пахудзець... лежачы? Ці патрэбен масаж усім без выключэння? Як адрозніць добрага масажыста ад дрэннага? Ці могуць бацькі самі рабіць масаж свайму немаўляці? Адказы на гэтыя пытанні карэспандэнт «Звязды» знайшла на курсах «Асновы класічнага масажу» ў адукацыйным і кадравым цэнтры «Новае заўтра».
Міф 1. Калі балюча, значыць масажыст добры
Некаторыя пацыенты шчыра лічаць, што чым мацней ім мнуць цела — тым лепш. А пасля масажу (асабліва антыцэлюлітнага) абавязкова павінны заставацца сінякі — гэта паказчык эфектыўнасці працэдуры. Калі, маўляў, сінякоў няма, грошы выдаткаваныя дарэмна, масажыст няўмека ці слабак. Але гэта зусім не так. У добрага масажыста павінны быць адчувальныя рукі, а не вялікая сіла. Сіла яму наогул не патрэбна.
«БОЛЮ — «НЕ», СІНЯКАМ — «НЕ» — на першым жа занятку папрасіў запісаць вялікімі літарамі ў канспекце наш выкладчык, масажыст з больш як 15-гадовым стажам Леанід ЧУРЫЛАЎ. — Калі падчас працэдуры ваша самаадчуванне пагоршылася, з'явіўся боль, а на скуры — сінякі, раздражненне, рызыкаваць больш не варта. Вам проста не пашанцавала з масажыстам. Ёсць сярод калег і такія, якія з разумным выглядам будуць запэўніваць вас: «Цярпіце, так трэба». Не трэба: ні болю, ні сінякоў пры любым масажы быць не павінна».
Міф 2. З дапамогай масажу можна пахудзець
Сярод жанчын «лунае» яшчэ адна папулярная байка — пра тое, што масажам можна «раздушыць» альбо «падцягнуць» тлушч. «Насамрэч падцягнуць можна расслабленыя мышцы, але пры гэтым колькасць тлушчавых клетак у нас не зменшыцца, — развейвае чарговы міф Леанід Юр'евіч. — Хутчэй тут можна казаць пра аздараўленчы эфект антыцэлюлітнага масажу, які спрыяе нармалізацыі кровазвароту і лімфатоку, паляпшае абмен рэчываў у арганізме. У выніку за некалькі працэдур можна пахудзець кілаграма на паўтара-два. Аднак, калі вы не зменіце свайго ладу жыцця (не адмовіцеся ад салодкага, тлустага, вэнджанага, вострага і не пачняце займацца спортам), уся праца будзе марнай. Памятайце, масаж — гэта толькі адзін са складнікаў у працэсе пахудзення».
3.1 Размещать комментарии, которые:
3.1.1 нарушают соответствующие законы Республики Беларусь и международные правовые акты;
3.1.2 призывающие к экстремизму, национальной розни, оскорбительные, угрожающие, клеветнические, порнографические.
3.2 Недоброжелательно высказываться по отношению к другим участникам комментирования.
3.3 Использовать грубые, нецензурные выражения и оскорбления в любой форме, сообщения, грубые по тону и содержанию.