ПРОДОЛЖАЕМ ЗНАКОМИТЬ ВАС С ПОБЕДИТЕЛЯМИ КОНКУРСА "ОБРАТИТЕ НА НАС ВНИМАНИЕ!" ЗА МАЙ:
Нашему следующему победителю ГАННЕ КОМАР 26 лет.
Вот ее история:
" Усё пачалося, калі ад няма чаго рабіць на занятках на 2-м курсе ўнівера: я думала пра рознае і зачапілася за думку: “Я столькі ўсяго ведаю, я б хацела дзяліцца гэтым з людзьмі…” Так я спачатку стала настаўніцай у школе, а потым дзясяткі дарог і шляхоў, перакрыжоўваючыся, віхляючы і блытаючыся, прывялі мяне ў патрэбнае месца ў патрэбны час і да патрэбных людзей.
У верасні 2014г. я трапіла на культурны моладзевы абмен у Пацдам, Нямеччына, дзе пазнаёмілася з Надзяй. У Надзі была крутая ідэя, а я прагнула крутых ідэй.
Заключалася яна ў наступным: большасць з нас выходзяць са школы з шаблонам “школа-ўніверсітэт-праца-сям’я-праца-дом-праца…” Мы ведаем пра жыццё, збольшага, стандартныя рэчы. Нас не вучаць быць актыўнымі творцамі свайго жыцця, быць лідарамі. Не расказваюць пра альтэрнатывы. Мы не ведаем, што, акрамя працы, ёсць мільён заняткаў: можна валанцёрыць дома ці за мяжой, можна быць экалагічным актывістам, абараняць правы чалавека, арганізоўваць імпрэзы і мерапрыемствы, можна марыць і дасягаць мэтаў, калі ведаць пэўныя сакрэты, можна адкрываць стартапы, працаваць у нестандартных сферах, варочаць горы, змяняць сябе і свет…
Надзя сказала: “Нам – мне, табе – спатрэбілася 5-7 год, каб пра ўсё гэта даведацца. А што калі б мы прыйшлі да тых, хто толькі навучаецца ў школе, і падзяліліся ўсім гэтым?”
Так мы распачалі праект “Адукацыйная майстэрня “FUTURUM” для старэйшых школьнікаў.
Мы змянілі жыццё 8 школьнікаў. І, хто ведае, магчыма, ужо змянілі ход гісторыі.
Цяпер я хачу лепш ведаць нямецкую мову, каб камунікаваць з нямецкімі партнёрамі і разам рабіць добрыя рэчы для беларускай моладзі".
Ганна, поздравляем Вас с победой! Мы желаем огромных успехов Вашей мастерской! Это действительно уникальная идея. Приглашаем всех посетить Образовательную мастерскую Ганны Комар! https://www.facebook.com/by.futurum
3.1 Размещать комментарии, которые:
3.1.1 нарушают соответствующие законы Республики Беларусь и международные правовые акты;
3.1.2 призывающие к экстремизму, национальной розни, оскорбительные, угрожающие, клеветнические, порнографические.
3.2 Недоброжелательно высказываться по отношению к другим участникам комментирования.
3.3 Использовать грубые, нецензурные выражения и оскорбления в любой форме, сообщения, грубые по тону и содержанию.